"Час Альміры" Андрэя Рэвякова

27.02.2018 12:19
         Творчасць Андрэя Рэвякова нясе на сабе адбітак духоўных і сацыяльных прыцязанняў, якія, дарэчы, магілёўскі глядач упершыню ўбачыць у “Галерэі Андрэя Вераб’ёва” з 15 снежня.
         У творах мастака, чым лепш фігуратыўная рэч, тым яна бліжэй да абстрактнага мыслення. (Фігуратыў прапушчаны праз прызму альбо калейдаскоп абстракцыі).
         Ні эпоха, ні накірунак, ні школа, а, галоўным чынам, асоба мастака, яго індывідуальнае ўспрыняцце сталі вызначаць стылістыку яго мастацкіх твораў.
         Стыль А. Рэвякова не адметней за іншыя, аўтар проста інакш адказвае на змест, які змяніўся.
         Мастак часцей існуе не ў рэальным часе, а ў ілюзорным свеце, створаным ім самім, вобразы якога альбо папярэджваюць гістарычны час, альбо ён вымушаны стаць стэлізатарам, рэтраспектывістам. (Гэта адзін з тых спосабаў існавання ў іншым, мастацкім вымярэнні).
         Каляровая пабудова яго твораў – яркая і насычаная, даволі часта кантрасная ў суадносінах. Бо колер стварае сімфонію пачуццяў і эмоцый.
         Сваімі творамі аўтар запрашае да дыялогу, разважанняў і сузірання.
У любым выпадку, вобразы ў творах аўтара непасрэдна ўздзейнічаюць на гледача, але ў той жа час дастаткова асацыятыўныя, пакідаюць прастору для фантазіі і ўласных адчуванняў.
Святлана Строгіна     

 

Корзина

Корзина
  • 0